З раскладу судовых паседжанняў Гарадзенскага абласнога суду вынікае, што 18 лістапада ў яго будынку адбудзецца чарговы крымінальны палітычны працэс. У гэты дзень небезвядомы суддзя Мікалай Рачынскі пачне судзіць Дзмітрыя Скубілава.

Фігуруе артыкул 356, частка 2 Крымінальнага кодэксу (“Здрада дзяржаве”).

Працэс будзе закрытым.

Суддзя Мікалай Рачынскі ўсю сваю кар’еру афармляе палітычны пераслед і абвяшчае карныя выракі. Менавіта ён засудзіў Мікалая Аўтуховіча па першым прысудзе, яшчэ ў 2006 годзе. Апошнія гады ён таксама рэгулярна засуджваў людзей па палітычна матываваных крымінальных справах.

Менавіта Рачынскі судзіў Уладзіміра Навумовіча, Андрэя Бурдзеню, Максіма Сеніка, Валерыя Троцкага, Сяргея Рабцава, Эдварда Вільчэўскага, Рыгора Грыга і многіх іншых. Як правіла Рачынскі прысуджае вялікія ці вельмі вялікія тэрміны зняволення.