Сёмага лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Лукашэнкі. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.

Паведамляецца, што 17 чалавек з ліку памілаваных маюць хранічныя захворванні, тры маюць інваліднасць, у 27 засуджаных ёсць дзеці, з іх сямёх — шматдзетныя бацькі.
Як піша афіцыйны канал Лукашэнкі, палітвязняў памілавалі без зняцця судзімасці.
“Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі”.
З трэцяга ліпеня 2024 года гэта пятая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 146 чалавек.
Вясна
