Прымусова ліквідавана яшчэ 31 некамерцыйная арганізацыя ў сферы культуры, а «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны не менш за 210 крыніц з матэрыяламі на тэму культуры або сацыяльныя сеткі дзеячаў культуры. Знаходзяцца ў зняволенні або ва ўмовах абмежавання волі не менш як 164 супрацоўнікі гэтай сферы. Усё большае кола дзеячаў культуры трапляе на «хатнюю хімію», расце колькасць судоў з заменай абмежавання волі на яе пазбаўленне, піша «Беларускі ПЭН» у сваім маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за перыяд студзень — верасень 2024 года.

За гэты час зафіксавана 960 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. На канец верасня ў Беларусі было 1317 палітычных зняволеных, сярод якіх як мінімум 101 чалавек — дзеячы культуры.