
Дзяржаўныя прапагандысты не стамляюцца ў сваіх прыдумках ворагаў, гэта ўжо нейкая хворая манія небяспекі і ідэалагічнай істэрыкі.
“Число вбросов и фейков в последнее время просто зашкаливает. А с объявлением даты Президентских выборов всего за пару дней наблюдается настоящий шквал дезинформации” – такія інфармацыі з’явіліся ў дзяржаўных медыях.
“Враг работает точечно: рассылает поддельные письма по почте, пишет сообщения с липовых аккаунтов, распространяет дезу через целевую аудиторию недоСМИ, пытается запутать и внести сумятицу”.
Характэрная рыторыка сталінскага часу – “враг”!
Служкі таталітарнага дыктатарскага рэжыму заклікаюць грамадзян “стукаць”, даносіць і сачыць за ўсімі праявамі нейкай грамадзянскай актыўнасці. Створаны і адмысловы бот, куды трэба трэба дасылаць даносы.
