З афіцыйнага раскладу судоў вынікаў, што 12 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну пачалі судзіць яшчэ трох гарадзенаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту 2020 году.

Пад пераслед патрапілі Вадзім Курыловіч, Аляксандр Звягаў і Яўген Міленкевіч. Усіх іх абвінавачваюць паводле артыкулу 342, частка 1 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што моцна парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Вядзе карны працэс суддзя Віталь Лабоцкі. На яго рахунку ўжо многа (дзясяткі) аформленых прысудаў па палітычных крымінальных справах.