
На фота: Канстанцін Смалякоў, побач з ім “легендарны” Аляксей Вайцешка
Начальніка Ленінскага РАУС Гародні, палкоўніка міліцыі Канстанціна Смалякова ўлады сярод іншых назвалі «Человеком года города Гродно». Улічваючы маштаб затрыманняў мірных грамадзян і палітычнага пераследу ў горадзе над Нёманам, Канстанцін Смалякоў сапраўды “потрудился на славу”. Пры тым сам палкоўнік звыкла заставаўся “у цяні”, але тут яго паклікалі пад гук фанфараў і яркае святло ўладных сафітаў.
Ленінскім РАУСам Смалякоў кіруе тя так даўно – крыху больш году, раней служыў у Кастрычніцкім РАУС.
“Более чем за 20 лет службы у Константина Владимировича накопилось немало наград” – піша “Гродненская правда”. Але, відаць, галоўныя ўзнагароды яшсчэ наперадзе. Смалякоў шчыра заяўляе: “Служба – это наша жизнь”, “В перспективе цель коллектива райотдела – завоевать переходящий приз батальона Владимирова, который вручается лучшим ОВД республики по результатам работы за год”.

