
Палітзняволены журналіст-расследвальнік Дзяніс Івашын 6 хвілін паразмаўляў з жонкай. Пра гэта паведаміла сама Вольга Івашына:
“Размова доўжылася ўсяго толькі 6 хвілін (зноўку праз тэхнічныя праблемы). Але ж Дзяніс пасьпеў сказаць, што адчувае сябе нармалёва, пацьвердзіў свае ж словы ў лістах да нас, што ня мае праблемаў з здароўем. Наш ваяр ды й мы таксама, зьдзіўленыя, што дагэтуль ні я ні маці не атрымалі ягоныя лісты, напісаныя пасьля выхаду з ШІЗА. Паглядзім, колькі яшчэ часу тыя пасланьні будуць да нас ісьці. Дзяніс пэўны ў тым, што яны дойдуць, як бы хтосьці яму тое паабяцаў. Я ж, аднак, давяраю ня словам, а дзеяньням. Ліст да мяне, напрыклад, ідзе ажно з 31 кастрычніка.”.
Напомнім, што гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году і ў жніўні 2022 году засудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці». Дзяніс Івашын рэдагаваў беларускую версію выдання Infornapalm і пісаў расследованні для «Новага часу». Ён знайшоў дзесяць “беркутаўцаў”, якія з Украіны пераехалі ў Беларусь і пачалі працаваць у міліцыі.
Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
