Хваля рэпрэсій па Гарадзенскай вобласці нарастае. За апошнія тры дні адбылося вельмі шмат судоў па ўсёй вобласці па сумнавядомым артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд альбо захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

За тры дні судзілі ня менш чым 18 чалавек у судах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні, Ваўкавыскім, Лідскім, Наваградскім і Зэльвенскім судах.

12 лістапада паводле раскладу судовых паседжанняў пад суд па адміністрацыйных справах падпалі:

Суд Ленінскага раёну Гародні:

Сяргей Каун – суддзя Ганна Лявусік

Вольга Раманава – суддзя Ганна Лявусік

Алена Матук – суддзя Ганна Лявусік

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні:

Аляксандр Дамарацкі – суддзя Дзмітрый Сасноўскі

Суд Наваградскага раёну

Алег Рудніцкі – суддзя Ігар Волчак

13 лістапада пад суд трапілі:

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні

Вячаслаў Шчыглінскі – суддзя Дзмітрый Сасноўскі

Суд Ваўкавыскага раёну:

Марыя Шлык – суддзя Юрый Якімовіч

Суд Лідскага раёну:

Васіль Мораў – суддзя Міхаіл Кісель

Андрэй Гебень – суддзя Міхаіл Кісель

Суд Наваградскага раёну:

Настасся Шлякан – суддзя Ігар Волчак

Алег Рудніцкі – суддзя Ігар Волчак (працяг)

14 лістапада пад суд трапілі:

Суд Ленінскага раёну Гародні:

Віталь Янушкевіч – суддзя Наталля Козел

Вікторыя Окс – суддзя Наталля Козел

Аляксандр Шайпак – суддзя Ганна Лявусік

Суд Ваўкавыскага раёну:

Аляксандр Літвінскі – суддзя Святлана Ланцэвіч

Суд Зэльвенскага раёну:

Аляксандр Рудзіеўскі – суддзя Люцыя Жук

Святлана Жабрун – суддзя Люцыя Жук

Лілія Панасік – суддзя Люцыя Жук

Суд Лідскага раёну:

Ірына Місюкевіч – суддзя Аляксандр Мішуроў