
Імя Ігара Губарэвіча ўжо знікла з сайта Гарадзенскага ўніверстэта імя Янкі Купалы.
Ігар Губарэвіч працаваў старшым выкладчыкам кафедры электратэхнікі і энергетычнага абсталявання. Адна з асноўных тэм яго даследаванняў — уздзеянне лазеру на розныя матэрыялы.
Губарэвіча пачынаюць судзіць 25 лістапада ў Гарадзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-2 КК). Пагражае да пяці гадоў калоніі.
