
Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд завочную крымінальную справу блогера Антона Матолькі. Справа па так званай спецвытворчасці была пачатая Гарадзенскім СК яшчэ 22 ліпеня бягучага году.
Матольку інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу: “змова з мэтай захопу ўлады”, “заклікі да санкцый”, “паклёп у дачыненні да Лукашэнкі”, а таксама яго “абраза”, “дыскрэдытацыя Беларусі”, “дзяржаўная здрада” і г. д.
Нагадаем, «спецыяльная вытворчасць», як тлумачыць СК, гэтая вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які застаецца за межамі Беларусі і «ухіляецца ад яўкі» да следчых. Такую вытворчасць, а таксама завочныя суды, стала можна задавальняць пасля зменаў у заканадаўстве, якія падпісаў Лукашэнка.
Рэжым Лукашэнкі не можа дабрацца да палітуцекачоў і судзіць іх праз “спецвытворчасць”. Ужо агучаны дзясяткі “прысудаў” — да 25 гадоў зняволення, завочна засуджаных таксама штрафуюць на вялізную суму з мэтай канфіскацыі маёмасці.
