
вуліца Гарбатава ў Ваўкавыску, фота ілюстрацыйнае
Стала вядома, што ў Ваўкавыску яшчэ 13 лістапада быў затрыманы Аляксандр Сезень. У яго кватэры ў шмакватэрным доме, што па вуліцы Гарбатава, быў праведзены ператрус. Па некаторых звестках адбыўся таксама пазнейшы начны ператрус, калі сам Сезень, які мае значныя праблемы са здароўем, знаходзіўся ў шпіталі. Што яму збіраюцца інкрымінаваць – пакуль невядома.
Аляксандр Сезень неаднаразова затрымліваўся міліцыяй яшчэ да 2020 года, ён вёў цяжбу з рознымі дзяржаўнымі структурамі і пісаў скаргі.
