
Не стамляюцца ваяваць з “экстрэмізмам” на зэльвенскай зямлі. Там 16 лістапада прайшла чарговая прафілактычная сустрэча, на гэты раз у Цэнтральнай раённай больніцы. Туды наведалася цэлая “агітбрыгада”, у складзе заместителя председателя Зельвенского райисполкома Сергея Лойко, заместителя прокурора Зельвенского района Марка Тимофеевича, оперуполномоченного криминальной милиции Зельвенского РОВД Владислава Казыро и главного специалиста отдела идеологической работы и по делам молодёжи Зельвенского райисполкома Марии Талерковой. (на фота).
Згаданыя прапагандысты і сілавікі адарвалі работнікаў шпіталю на значны час ад сваёй непасрэднай працы з хворымі. Людзей палохалі адказнасцю за рэпосты, лайкі і допісы ў сацыяльных сетках. Асаблівая ўвага была наданая “дэструктыўным” тэлеграм-канам. Уладзіслаў Казыра прыводзіў канкрэтныя прыклады пакараных людзей у Зэльвенскім раёне, у якім “праваахоўнікі” апошнім часам значна актывізаваліся.
“– Продумывайте каждый шаг, каждое действие. Не поддавайтесь на провокации и влиянию деструктивно настроенной части граждан. Один неверный шаг впоследствии может перечеркнуть всю жизнь, – подытожил заместитель председателя райисполкома Сергей Лойко”.
