18 лістапада асабістаму складу міліцыі Шчучынскага РАУС быў прадстаўлены новы начальнік. Ім прызначаны падпалкоўнік міліцыі Сяргей Адамчук. Яго “личному составу” прадстаўляў начальнік Гарадзенскага абласнога УУС Дзмітрый Рэзянкоў. На паседжанні таксама прысутнічаў старшыня Шчучынскага райвыканкаму Аляксей Садоўскі, а таксама іншыя мясцовыя кіраўнікі розных сілавых структураў.

Паведамляецца, што “Сергей Адамчук окончил Академию Министерства внутренних дел Республики Беларусь по специальности «правоведение, управление органами внутренних дел». Начал свою службу в органах внутренних дел в 2000 году, служил на различных должностях в ОВД Берестовицкого райисполкома, в 2022-м стал начальником этого отдела. 15 ноября текущего года согласно Приказу министра внутренних дел Республики Беларусь назначен на должность начальника Щучинского РОВД”.