
19-22 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў правядзе вучэнні — на выпадак “ускладнення абстаноўкі” у час так званых выбараў.
Паведамляецца, што ў вучэнняў будуць тэарэтычная і практычная часткі, а этапы трэніровак пройдуць у Менску, абласных і раённых цэнтрах.
“Мэта ўводных задач — недапушчэнне праяваў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку”, — заяўляюць у прэс-службе ведамстве.
Таксама ў МУС папярэдзіжваюць, што падчас вучэнняў “магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліц, а таксама выкарыстанне піратэхнікі”.
У рэкламным роліку, які міліцыянты апублікавалі ў сваіх сацсетках, яны паказваюць затрыманне на выбарчым участку, разгон дэманстрацыі ды іншае. І гэта пры тым, што ў Беларусі ўжо чатыры гады не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі, а соткі тысяч актыўных грамадзян пакінулі краіну.
