
Начальнік абласнога ўпраўлення Следчага камітэту, генерал-маёр юстыцыі Эдуард Маліноўскі правёў сустрэчу ў Лідзе ў мясцовым РАУСе. Яго суправаджалі начальнік Лідскага раённага аддзелу СК палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Кулак і старшыня Лідскага раённага Савета «дэпутатаў» Інэса Белуш.
Сустрэча была прысвечана электаральнай кампаніі па афармленні чарговага прэзідэнцтва Лукашэнкі.
Маліноўскі заклікаў да адказнасці і “бдительности”. Апошні тыдзень прадстаўнікі СК атрымалі заданне праводзіць сустрэчы ў розных калектывах розных гарадоў і чытаць палітінфармацыі.

