Праект указа, скіраваны на падвышэнне статусу старшынь раённых выканаўчых камітэтаў у мэтах узмацнення іх ролі ў развіцці рэгіёнаў, прадставіў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты 19 лістапада на пасяджэнні Прэзідыума «Усебеларускага народнага сходу».

Паводлн гэтага праекту вертыкальнікі зноў павінны заняцца “кадрамі” і вырашаць праблему браку спецыялістаў у розных сферах:

“Основная цель – остановить отток экономически активного населения”, – сказал Дмитрий Крутой. Он подчеркнул, что одним из приоритетов в работе председателей райисполкомов должно стать активное вовлечение в работу экономически незанятых граждан”.

Відавочна, што гэты праект вынікае з праблемы выезду кваліфікаваных сецыялістаў – найперш медыкаў, інжынераў, але і таксама дасведчаных майстроў, рабочых. Пачынаючы з канца 2020 году з Беларусі з-за палітычнага пераследу і немагчымасці належна забяспечыць сям’ю масава выязджаюць людзі за мяжу, і гэта перадусім прафесіяналы сваёй справы. Не бракуе лукашэнкаўскай уладзе толькі ідэолагаў і розных начальнікаў “ачысткі”, якія насамрэч ёсць сапраўднымі дармаедамі.