У рамках прэс-тура, прысвечанага 25-годдзю стварэння так званага “Союзного государства” у Астравецкі раён прывезлі расейскіх прапагандыстаў. У складзе дэлегацыі былі і лукашэнкаўскія мясцовыя агітатары “единства народов”. Галоўным аб’ектам паказушнай экскурсіі стала Астравецкая атамная станцыя, з якой прапагандысты апошнія гады носяцца як з пісанай торбай.

Суправаджалі прапагандыстаў намеснік міністра энергетыкі РБ Дзяніс Мароз і генеральны дырэктар БелАЭС Сяргей Бабовіч.

Паведамляецца, што акрамя АЭС “гости также посетили СОК «Импульс» и Островецкую ЦРКБ”.