Паводле атрыманай інфармацыі Аляксандра Сезеня пасля затрымання ў Ваўкавыску перавялі ў следчы ізалятар Гарадзенскай турмы. Гэта азначае, што супраць яго хутчэй усяго пачалі крымінальную справу, па якім (ці якіх) артыкуле – пакуль невядома.

Напомнім, што ў Ваўкавыску Аляксандр Сезень быў затрыманы 13 лістапада. У яго кватэры ў шмакватэрным доме, што па вуліцы Гарбатава, быў праведзены ператрус. Па некаторых звестках адбыўся таксама пазнейшы начны ператрус, калі сам Сезень, які мае значныя праблемы са здароўем, знаходзіўся ў шпіталі.

Аляксандр Сезень неаднаразова затрымліваўся міліцыяй яшчэ да 2020 года, ён вёў цяжбу з рознымі дзяржаўнымі структурамі і пісаў скаргі.