
Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петар Стана паведаміў, што ў Беларусі адначасова з вызваленнем палітычных зняволеных працягваюць арышты іншых грамадзян.
«Беларусь: 32 палітычныя вязні вызваленыя, некаторыя з іх у крытычным стане здароўя. У той жа час рэжым працягвае арыштоўваць людзей паводле палітычных матываў. Рэпрэсіі павінны спыніцца. Еўразвяз заклікае вызваліць усіх палітвязняў», — напісаў Петэр Стана на сваёй старонцы на платформе X.
З 3 ліпеня ў Беларусі адбылося шэсць хваляў памілавання палітзняволеных — агулам на волю выйшлі 178 чалавек. За гэты ж час, паводле праваабарончага цэнтра «Вясна» супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 223 чалавекі.
