
пракуратура Астравецкага раёну
Як паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры РБ яе супрацоўнікі ў выніку маніторынгу знайшлі ў Telegram-каналах звесткі пра сваіх супрацоўнікаў і на падставе гэтага пачалі крымінальныя справы. Пакуль незразумела, хто канкрэтна стане фігурантамі гэтых спраў.
Гутарка ідзе пра “экстрэмісцкія” тэлеграм-каналы «Дзiкае Паляванне» і «Каратели Беларуси». Там знайшліся звесткі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі пракурора Астравецкага раёну і яшчэ двух работнікаў пракуратуры. Пракурор Астравецкага раёну – Аляксей Тамчонак. Хутчэй усяго ён будзе фігураваць як адзін з “пацярпелых”. Тамчонак працуе пракурорам Астравецкага раёну з лютага 2019 году.
Крымінальныя справы пачатыя за знявагу пракурораў і незаконны распаўсюд звестак пра прыватнае жыццё і персанальныя даныя (частка 3 артыкулу 203-1 і артыкул 369 КК). Справа накінаваная ў Следчы камітэт.
