
Вашай увазе краязнаўчы каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на снежань.
1 сьнежня
105 гадоў таму (1919) – У Начы памёр Вандалін Шукевіч, беларускі археолаг, этнограф, калекцыянер. Пахаваны ў роднай в. Нача (Вараноўскі р-н).

2 сьнежня
145 гадоў таму (1879 – У Шчучыне нарадзіўся Фэлікс Стацкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, педагог, актывіст Грамады і ТБШ.

115 гадоў таму (1909) – Нарадзілася Зінаіда Станкевіч, культурная дзяячка беларускай эміграцыі. У 1930-ыя гады настаўнічала ў Шчучыне і Наваградку.
6 сьнежня
105 гадоў таму (1919) – У сваім маёнтку пад Харкавам бандытамі забіты Аляксандар Булатовіч, падарожнік, дасьледнік Усходняй Афрыкі, дыплямат, праваслаўны іераманах, які паходзіў з Гарадзеншчыны.

7 сьнежня
200 гадоў таму (1824) – У маёнтку Тупальшчына (Смургонскі р-н) нарадзіўся Юльян Бакшанскі, удзельнік вызвольнага руху, камандзір паўстанцкага атраду ў 1863 г., публіцыст.

9 сьнежня
50 гадоў таму (1974) – Памерла Юлія Бібіла, беларуская бібліёграфка, майстарка мастацкага ткацтва. Нараджэнка мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н).
11 сьнежня
145 гадоў таму (1879) – У Варшаве памёр Адам Сузін, удзельнік вызвольнага руху, падарожнік. У 1819 годзе скончыў Гарадзенскую гімназію.
20 гадоў таму (2004) – У Вільні памёр Кастусь Шышэя (псеўданім Арол), дзеяч беларускага вызвольнага руху, вязень савецкіх канцлагераў. Пахаваны на віленскіх Спаса-Эфрасінеўскіх могілках. Нараджэнец в. Краскоўскія Горы (Наваградзкі р-н).

13 сьнежня
5 гадоў таму (2019) – У Бярозаўцы памёр Міхась Чылек, беларускі грамадзка-палітычны актывіст, сябра БНФ, выдавец рэгіянальнай газеты. Пахаваны ў Бярозаўцы. Нараджэнец в. Пудзіна (Наваградзкі р-н).

15 сьнежня
30 гадоў таму (1994) – У Берасьці памёр Уладзімір Калесьнік, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Нараджэнец в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Берасьці.

16 сьнежня
35 гадоў таму (1989) – У Лідзе прайшла ўстаноўчая канферэнцыя гарадзкога аддзялення Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.
18 сьнежня
435 гадоў таму (1589) – Памёр Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З 1579 г. – ваявода наваградзкі, валодаў Жырмунамі, Ліпічнам, Бяліцай, Дакудавам у Лідзкім павеце, Індурай у Гарадзенскім павеце.
90 гадоў таму (1934) – У Вільні памёр Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар, музычны педагог, публіцыст. Нараджэнец в. Барані (Астравецкі р-н). Пахаваны на могілках Росы.

19 сьнежня
60 гадоў таму (1964) – У вёсцы Лаша (Гарадзенскі р-н) адчынены мемарыяльны музей Яўхіма Карскага.

22 сьнежня
100 гадоў таму (1924) – На Наваградчыне нарадзіўся Міхась Кожыч, беларускі настаўнік, кіраўнік арганізацыйнага аддзелу Саюзу Вызвалення Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў. Жыў і працаваў у Любчы, Наваградку, Поўберагу.
24 сьнежня
240 гадоў таму (1784) – У в. Гайна (Лагойскі р-н) нарадзіўся Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), вучоны-славяназнавец, этнограф, фальклярыст. Жыў у Наваградку (1802-04 гг.) і Варончы (Карэліцкі р-н, 1807-09 гг.).
215 гадоў таму (1809) – У Вільні памёр Канстанцін Атасельскі (нар. каля 1739 г. у Львове), тэатральны мастак, майстар дэкаратыўнага жывапісу. Працаваў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н).
15 гадоў таму (2009) – У Гародні памёр Георгі Тарасевіч, беларускі архітэктар, грамадзкі актывіст. Нараджэнец в. Пілкі (Мастоўскі р-н). Пахаваны ў Гародні.

Георгій Тарасевіч на перадвыбарчым пікеце за Міхася Ткачова
25 сьнежня
Каляды (Божае Нараджэньне) паводле грыгарыянскага календара.
180 гадоў таму (1844) – У Вішнёўцы (каля Ардашоў, Смаргонскі р-н) памёр Адам Храптовіч, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1794 г., мецэнат мастацтваў і навукі; заснаваў у Шчорсах буйную пачатковую школу. Пахаваны ў Вішнёўцы.

105 гадоў таму (1919) – У в. Дзетамля (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Мярляк, беларускі грамадзка-культурны-рэлігійны дзеяч, дзеяч БНР у эміграцыі (Італія, Аргентына, ЗША).

27 сьнежня
165 гадоў таму (1859) – У Беластоку нарадзіўся Лазар Заменгоф, лекар, вынаходнік мовы эсперанта. Пэўны час жыў у Гародні.

100 гадоў таму (1924) – У Парыжы памёр Леў Бакст (Розэнберг), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды. Нараджэнец Гародні.

30 сьнежня
145 гадоў таму (1879) – У Гародні нарадзіўся Якуба Чэхаўскі, беларускі атлет і барэц.

140 гадоў таму (1884) – Адкрыты рух па чыгунцы Вільня-Ліда-Лунінец.
