
Instagram-старонку былога палітвязня Вадзіма Ермашука прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне ў судзе Ленінскага раёну Гародні прыняў суддзя Артур Лешык. Нагадаем, палітзняволены блогер выйшаў на волю 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). У жніўні Ермашук паведаміў пра анкалагічнае захворванне.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі TikTok-старонкі «grodno_courts, «saanfranciscoo», Instagram-старонка «a_matsiyeuskaya», Telegram-каналы і чаты «Вiдсiч», «Йолки», «Справедливый мир», «Дипломатия», «БСДП», «Беларускi iнстiтут публiчнай гiсторыi», «БХД Партыя Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя», «sekktor магчымасцi для культурных i творчых людзей Беларусi».
