
Паводле раскладу судоў за мінулы тыдзень на Гарадзеншчыне прайшло не менш 6 адміністрацыйных працэсаў паводле пратаколаў, складзеных на нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.
У Гародні ў судзе Ленінскага раёну суддзя Наталля Горбач судзіла Алега Жугжду (вядомы гарадзенскі рэжысёр лялечнага тэатру) і Леаніда Кліменку.
У Ваўкавыскім раённым судзе Юрый Якімовіч судзіў Аляксандра Сезеня.
У Воранаўскім раённым судзе пад пераслед і “разгляд” суддзі Івана Ластоўскага трапілі два чалавекі: Арцём Сяўрук і Аляксандар Талочка.
У Карэліцкім раённым судзе Руслан Хіхол судзіў Святлану Турок.
