
У Гародні пачаўся суд па крымінальнай справе над мясцовым жыхаром Андрэем Слізевічам. Карны палітычны працэс пачаўся 2 снежня ў абласным судзе.
Андрэя Слізевіча вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 130, частках 1,2 артыкулу 368, частцы 2 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ.
Судовы працэс вядзе Віталь Кулеш.
Пра затрыманне Андрэя Слізевіча стала вядома 27 сакавіка. Нагодай для затрымання сталі каментары ў Instagram пра Расею пасля тэрарыстычнага акту ў «Крокус Сити Холле». Акрамя гэтага Слізевіч нібыта зняважыў Лукашэнку і яго сілавікоў у YouTube и Telegram. Праўладныя каналы публікавалі з ім «пакаяльнае» відэа.

