
Алег Лазавіцкі ў цэнтры
2 снежня начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разянкоў прадставіў асабоваму складу аддзелу ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкаму новага кіраўніка. У афіцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту Дзмітрый Кадргулаў і кіраўнікі сілавых ведамстваў раёну.
Загадам міністра МУС ад 27 лістапада ім прызначаны падпалкоўнік Алег Лазавіцкі.
Алег Лазавіцкі – мясцовы выхаванец, ён нарадзіўся ў мясцовасці Муравана Бераставіцкага раёну. Скончыў Баранавіцкую сярэднюю школу і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе прыйшоў на службу ў Бераставіцкі РАУС і служыць у раёне ў розных структурах ужо 24 гады. Пачынаў інспектарам групы дазнання, пасля 4 гады служыў старшым упаўнаважаным групы нораваў і незаконнага абароту наркотыкаў, потым яго праца была звязана з крымінальным вышукам – ад старэйшага аперупаўнаважанага даслужыўся да начальніка падраздзялення.
Алег Лазавіцкі два гады быў начальнікам штаба і апошнія два гады – першым намеснікам начальніка Бераставіцкага РАУС.

