
Лонданскае беларускае выдавецтва «Скарына» неўзабаве перавыдасць самавыдавецкую кнігу Ларысы Геніюш, якая захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. У свой час туды яе перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш.
Скарынаўская бібліятэка захоўвае ўнікальны рукапісны зборнік лагерных вершаў Ларысы Геніюш, напісаны, сшыты і праілюстраваны самой паэткай. У 1992 годзе зборнік быў выдадзены ў Лондане з прадмовай прафесара Арнольда Макміліна. Цяпер ён будзе перавыдазены ў палепшаным паліграфічным выкананні выдавецтвам «Скарына».
Беларускае Радыё Рацыя
