фота ілюстрацыйнае

У школах Беларусі ў класных журналах пачнуць пазначаць месца працы бацькоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У 2023 годзе Мінадукацыі ад гэтага адмовілася, але цяпер “перадумала”, і згаданую інфармацыю вяртаюць. У журнале з’явіцца пазіцыя “род заняткаў, месца працы бацькоў вучня”. Новаўвядзенне пачне дзеіць з наступнага навучальнага года.

На сённяшні дзень у класным журнале пазначаюцца нумар асабістай карткі, прозвішча, імя, дата нараджэння вучня, прозвішча, імя, месца жыхарства і тэлефон яго законных прадстаўнікоў. З 1 верасня 2025-га фармулёўку “законныя прадстаўнікі” заменяць словам “бацькі” (раней Мінадукацыі зрабіла тое самае ў дзённіках).