
Стала вядома, што грамадскага актывіста з мястэчка Варняны Астравецкага раёну Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 50 базавых велічыняў у Астравецкім раённым судзе. Дакладна невядома за што выйшаў гэты штраф, але, мяркуючы на ранейшых фактах, “праваахоўнікам” не дала спакою альтанка на прыватным падворку Уласевіча, дзе “органы” угледзелі “няправільнае” спалучэнне колераў у афарбоўцы альтанкі. Гэта было расцэнена як “несанкцыянаваная масавая акцыя”.
Мікалая Уласевіча за крытыку мясцовых уладаў неаднаразова пераследавалі ранейшымі гадамі.
