
Фота: Мінабароны Расеі
Яшчэ два такія цэнтры з’явяцца ў Расеі. У Беларусі створаць цэнтр сумеснай падрыхтоўкі беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
«У Беларусі цэнтр плануецца размясціць у Гарадзенскай вобласці, а ў Расеі — у Ніжагародскай і Калінінградскай абласцях. Гэтыя цэнтры прызначаныя для супольнай падрыхтоўкі вайскоўцаў Узброеных сіл дзвюх краін», — заявіў Ляпешка.
Таксама Ляпешка заявіў, што ВПС Беларусі і Расеі перыядычна сумесна патрулююць мяжу ў адказ на палёты амерыканскіх знішчальнікаў у Польшчы і краінах Балтыі.
