
Працягваецца мілітарызацыя ў сярэдніх школах Гарадзеншчыны. У вёсцы Кальчцны Ашмянскага раёну правялі абрад пасвячэння дзесяцікласнікаў у так званы прававы міліцэйскі клас. Школьнікаў віншаваў дырэктар Яўген Навіцкі. “Не запыліліся” і раённыя ідэолагі з сілавікамі:
Со словами напутствия к учащимся обратились гости праздника: Начальник Ошмянского РОВД Виталий Верболь и заместитель начальника Ошмянского РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Олег Хилькевич.
Торжественно прозвучали слова клятвы. Перед лицом своих товарищей ребята поклялись стать достойными гражданами своей страны🇧🇾, приумножать славные традиции отцов и дедов, настойчиво овладевать новыми знаниями.
Краіна можа “смела глядзець у будучыню”, паколькі такія спецыялізаваныя міліцэйскія класы створаныя ў многіх-многіх школах Беларусі. Прыярытэт у адукацыі аддаецца не навуцы, не культуры, не стваральнасці і практычным навыкам, а выхаванню сілавікоў і падпарадкаванню дзяржаўнай ідэалогіі.

