
Замежнага студэнта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта дэпартавалі з Беларусі і забаранілі яму ўезд у краіну на пяць гадоў, паведамляе гарадзенская міліцыя.
Рашэнне пра дэпартацыю абвясцілі ва ўніверсітэце на “прафілактычным мерапрыемстве”, куды сабралі іншых замежных студэнтаў. На хлопца дэманстрацыйна начапілі кайданкі.
Замежнік вучыўся на другім курсе юрыдычнага факультэта. Нагодай для высылкі стала тое, што ён ня ў час падаў дакументы для падаўжэння дазволу на часовае пражыванне, а таксама меў ажно сем парушэнняў па лініі ДАІ. Хаця хлопец і вучыўся на юрыста, з трох штрафаў ён сплаціў толькі адзін.
