
Згодна з раскладам судоў 6 снежня ў судзе Ленінскага раёну пачаўся чарговы карны палітычны крымінальны працэс. На лаве падсудных Цімур Батаеў. Яго вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу РБ (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Карны прысуд прызначана абвесціць Ганна Лявусік. Напомнім, што гэтая суддзя трапіла ў санкцыйны спіс Еўразвязу і Канады. У яе дастаткова багаты “паслужны” спіс. Найбольш вядомая крымінальная справа, калі яна ў Гародні засудзіла лекара-неўролага Аляксандра Цялегу да 4 гадоў калоніі. У красавіку яна судзіла па крымінальнай справе Алега Падасінавіка (вынік суду невядомы). Нямала на рахунку Лявусік і адміністрацыйных карных працэсаў.
