8 снежня ў Беластоку каля 40 чалавек ля сквера Вольнай Беларусі, што насупраць консульства РБ сабраліся, каб ушанаваць угодкі прыняцця Сусветнай дэклрацыі правоў чалавека, выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі. Прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, праваабаронцы і журналісты з Беларусі, якія цягам астатніх трох-чатырох гадоў апынуліся ў змушанай эміграцыі. Выступілі і пару ранейшых палітвязняў.

Выступоўцы праводзілі паралелі з 1930-мі гадамі, гаварылі пра згубныя ўплывы імперскай Расеі і яе імкненне знішчыць незалежную Беларусь, прыгадалі гісторыю стварэння і прыняцца Сусветнай дэклярацыі правоў чалавека. Шмат гаварылася пра салідарнасць, узаемападтрымку, успомнілі і пра тое, што 8 снежня 1991 году былі падпісаныя так званыя Белавежскія пагадненні, якія паклалі канец існаванню імперыі зла – Савецкага саюзу. Але потым Масква стала імкнуцца ўзяць рэванш і зараз Беларусь перажывае фактычна захоп усходнім агрэсарам.