Рэгіна Лавор

Стала вядома, што 11 снежня ў судзе Іўеўскага раёну пройдзе адмысловае паседжанне ня якім збіраюцца змяніць “меру стрымання” былой засуджанай па палітычных матывах Рэгіне Лавор.

Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні 2021 году засудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе звінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара.

Рэгіну Лавор пераследавалі ў час яе знаходжання пад абмежаваннямі. Яе некалькі разоў арыштоўвалі за нібыта «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання». Ёй забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы. На ўсе звароты ў РАУС, МУС жанчына атрымоўвала «адпіскі». У выніку нялюдскасці і жорскай рэпрэсіўнасці “праваахоўнай” сістэмы, Рэгіна Лавор была змушана выехаць з Беларусі. Але дзяржаўныя органы не забываюць пра жанчыну і ў эміграцыі.