Уладальнік гарадзенскага блога «S13» Сяргей Чабоцька не выйшаў на волю пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта паведамляе Hrodna.life.

Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Сяргея скончыліся 7 снежня. Ён не выйшаў на волю.

Пра чарговы адміністрацыйны суд невядома. Верагодна, мужчыну ўзялі пад варту.

Напомнім, што першы раз яго яго засудзілі на 15 сутак за нібыта распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 25 кастрычніка. Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёну, а карную пастанову аформіла небезвядомая суддзя Ганна Лявусік. 6 лістапада Чабоцьку засудзілі другі раз. Праз 15 сутак быў зноў адміністрацыйны арышт.

З 25 кастрычніка s13.ru афіцыйна прызналі «экстрэмісцкім» і пасля гэтага ад сацсетак старонкі пачалі масава адпісваццца. З часу затрымання Чабоцькі сайт не абнаўляецца і напэўна ён ужо ня будзе існаваць.