Афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка 9 снежня паведаміў, што падпісаны чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Паведамляецца, што на волю мусяць выйсці 11 жанчын і 18 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.

Прапагандысты паведамляюць, што сярод памілаваных — 15 чалавек, якія маюць хранічныя захворванні, шэсць чалавек маладзейшыя за 25 гадоў, тры пенсіянеры і два чалавекі, якія маюць інваліднасць. Агулам з чэрвеня на волю па памілаванні выйшлі 207 палітвязняў.
Вясна
