Беларускі ПЭН выпусціў справаздачу, у якой гаворыцца пра пераслед, які чыняць беларускія ўлады ў дачыненні да дзеячаў культуры. Паводле справаздачы, па стане на пачатак снежня ў зняволенні або на «хатняй хіміі» знаходзіліся не меньш за 176 дзеячаў культуры. У справаздачы пералічаюцца новыя дадзеныя па рэпрэсіях супраць гэтай катэгорыі людзей. Так, пацвердзілася інфармацыя, што мастакі Людміла Шчамялёва ды Ігар Рымашэўскі, арыштаваныя паводле палітычна матываванай справы, знаходзяцца ў СІЗА.

Не абышлі рэпрэсіі і сферу кнігавыдавецтва і кнігагандлю. Так, з інтэрнэт-кнігарняў пачалі знікаць кнігі. У так званым спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» пералічаюцца 35 найменняў друкаваных выданняў.