Стала вядома, што яшчэ 5 лістапада КГБ прыняў рашэнне пад назвай «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности». Чарговым экстрэмісцкім фармаваннем прызнаны сайт s13.ru і яго старонкі.

Да экстрэмісцкага фармавання залічаныя:

Інтэрнэт-партал «s13.ru» http://www.s13.ru;
YouTube-канал «s13» http://www.youtube.com/@s13ru_official;
Telegram-канал «s13.ru – Новости Гродно»;
t.me/s13.ru;
«Одноклассники» «s13.ru – новости Гродно и региона» ok.ru/s13ru;
«ВКонтакте» «s13.ru – новости Гродно и региона» vk.com/s13ru;
«Facebook» «S13.RU» facebook.com/blogGRODNO;
«Instagram» «s13.ru» instagram.com/s13.ru.

Адказнымі асобамі гэтага фармавання прызнаныя Сяргей Чабоцька і Раман Алешка. Пагэтаму пасля трох запар адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак Сяргей Чабоцька так і не выйшаў на волю. Відавочна что ён зараз будзе праходзіць па крымінальнай справе за арганізацыю “экстрэмісцкага фармаванння”.