Уладальнік крамы «Адметнасць» і грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка атрымаў ня надта арыгінальны адказ са Следчага камітэта Беларусі наконт заведзенай на яго новай справы.

– Пару месяцаў таму я даслаў ліст з патрабаваннем азнаёміць мяне з матэрыяламі той справы ці як яна там называлася – “спецвытворчасць”  – у  дачыненні да мяне. У гэтым лісце адказваюць, што ў “адказ на ваша хадайніцтва”, але я не хадайнічаў, а патрабаваў азнаёміць мяне з матэрыяламі нейкай “спецвытворчасці”.

На мяне заводзілі адміністрацыйныя справы, крымінальныя, чаго толькі не заводзілі, але што такое “спецвытворчасць” я не разумею. І гэты ліст-адпіска нічога не праясняе. Дзе зараз шукаць майго “абаронцу”.

Нагадаем, што органы проста хаваюць ад тых, каго судзяць па так званай спецвытворчасці, імёны прызначаных адвакатаў. А так званыя адвакаты нават ня робяць спробаў скантактавацца з падсуднымі.