Сілавікі завялі адміністрацыйную справу на 20-гадовую дзяўчыну са Смаргоні, якая апублікавала ў тыктоку танец у міліцэйскай форме, паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.

Паводле меркавання міліцыі, дзяўчына зрабіла гэта для папулярнасці.

Паведамляецца, што на дзяўчыну пачалі адміністрацыйную справу за нашэнне формы асобай, якая не мае на гэта права, і аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў).