
Прапагандысты з ЛидаМедиаКомпании выпусцілі дакументальны фільм пад назвай “Не наш цвет”, дзе паліваюць брудам мірныя грамадскія пратэсты 2020 году. У якасці пралогу прапагандысты даюць голас і выказванні нязменнага “гаранта Канстытуцыі”. Потым на першых жа хвілінах іддзе відэшэраг з розных краінаў свету, а потым у кадры з’яўляецца старшыня Лідскага райвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі, які кажа, што успрымае падзеі 2020 году “как попытку фашистского реванша”. Потым голас за кадрам бэсціць за кадрам амерыканцаў, якія нібыта ажыццяўляюць каляровыя рэвалюцыі па ўсім свеце.
Дакументальныя здымкі падзей 2020 году ў Менску і Лідзе, выкарыстаныя ў фільме, якраз паказваюць абсалютна мірны характар людскіх дэманстрацый.
Потым у фільме выказваюцца ананімныя “лучшие люди нашего города”, у тым ліку з бярозаўскага шклозаводу “Нёман”. Асабліва ўпэўнена гаворыць нейкі камсамолец, апрануты чамусьці ў фірмовую пумаўскую куртку, а не ў прадукцыю лідскай швачнай фабрыкі.
Ну і потым відэа праўладных канцэртаў “За Беларусь”. Пасля расказваецца пра тое як кепска ў Киргизии (так прапагандысты называюць незалежны Кыргызстан). Потым пра тое, што “трава косится и в Беларуси всё очень хорошо” – гэта выказваюцца былыя жыхары Данбасу, Малдовы, Латвіі.
У адным месцы прапагадысты відавочна “лажануліся”, калі запусцілі стылізаваную мелодыю цоеўскай песні “Перамен” пад відэашэраг квітнеючых мясцін Беларусі. А потым паказалі разбураныя украінскія гарады расейскім акупацыйным войскам, толькі не сказалі і не падпісалі, хто ж іх так разбамбіў.
Але глядзіце самы:
Аўтарам ідэі фільма пазначаны Аляксандар Вярсоцкі, а рэжысёрам і асноўным сцэнарыстам выступіў таксама небезвядомы Павел Івуць.
