У школах Беларусі з’явіцца новы факультатыў — пра тое, як ствараць правільны кантэнт для сацсетак. Ён будзе называцца “Я і мая краіна ў глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт”.

Навучальную праграму ўжо зацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі. Яна разлічаная на школьнікаў восьмых і дзевятых класаў.

Мэта факультатыва — сфармаваць у навучэнцаў “грамадзянасць і патрыятызм, жаданне папулярызаваць краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы”. Насамрэч гэта будзе антызаходні і антыдэмакратычны курс, да таго ж моцна русіфікаваны.