
Дэпутаты шведскага парламента абмеркавалі змены ў міграцыйным заканадаўстве краіны ў частцы прадастаўлення беларусам палітычнага прытулку.
«У дыскусіі прынялі ўдзел міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутат ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк. Падчас дэбатаў Карына Эдэрбрынк адзначыла, што сітуацыя, у якой беларускім уцекачам, якія рызыкуюць быць жорстка рэпрэсаванымі на радзіме, адмаўляюць у прытулку, з’яўляецца недапушчальнай. Міністр па міграцыі Юхан Фашэль падкрэсліў, што міграцыйнае агенцтва зараз праводзіць перагляд сваёй працы з беларускімі заяўнікамі, і справаздача чакаецца ў бліжэйшы час», – паведамілі ў Народнай амбасадзе Беларусі ў Швецыі.
