
У Гародні тыдзень таму ў Гарадзенскім абласным судзе па крымінальнай справе пачалі судзіць маладую жанчыну Вікторыю Дамастой. Карны працэс вядзе небезвядомы суддзя Юрый Казакевіч.
Дамастой вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу:
частка 1 артыкулу 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)
частка 1 артыкулу 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
часткі 1,2 артыкулу 361-4 (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці)
частка 2 артыкулу 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)
Вікторыю Дамастой затрымалі ў студзені 2024 году фактычна за тое, што яна пісала лісты і пераводзіла грошы на рахункі палітвязняў у Следчым ізалятары Гарадзенскай турмы №1. У час ператрусу ў яе забралі кампутарную тэхніку. Пасля “даследавання” тэхнікі нібыта былі выяўлены “крымінальныя” каментары ў сацсетках, па іх правялі “экспертызу”. Пасля яе вынікаў Вікторыю Дамастой зноў затрымалі.
