
Адзін з галоўных дзяржаўных прапагандыстаў Ваўкавыску Дмитрий Юшин правёў ідэалагічную сустрэчу з навучэнцамі Ваўкавыскага аграрнага каледжа. Характэрна колькі тытулаў і пасадаў у гэтай асобы: Главный редактор Волковысской районной газеты «Наш час», делегат VII Всебелорусского народного собрания, заместитель председателя Волковысского районного отделения партии «Белая Русь».
Юшын палохаў юнакоў і пару прысутных дзяўчат згубнымі ўплывамі Захаду і смяротна небяспечнымі фэйкамі. Маўляў, «Будьте внимательны в сети!». І дэманстраваў характэрныя карцінкі. “Рассказ был дополнен примерами того, как в медиапространстве нашего района регулярно возникают фейковые новости, которые могут ввести в заблуждение доверчивых читателей”. Прапагандыст таксама хваліўся “даставернасцю” інфармацыі сваёй раённай агіткі.

Трэба дадаць, што Юшын рэгулярна практыкуе такія ідэалагічныя лекцыі:
