Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ, зрабіўшы прызначэнні і перастаноўкі сярод суддзяў па ўсёй краіне. Прызначэнні па Гарадзеншчыне наступныя. Найбольш значнае з іх – Дзмітрый Шанін ідзе на падвышэнне з пасады намесніка старшыні і суддзі суду Кастрычніцкага раёну Гародні – цяпер ён будзе суддзём абласнога суду.

Акрамя гэтага:

Вадзім Дзмітрыеў прызначаны суддзём на 5-гадовы тэрмін і намеснікам старшыні суддзі суду Кастрычніцкага раёну Гародні;

Кірыл Ефімовіч прызначаны суддзём Ленінскага раёну Гародні на 5-гадовы тэрмін;

Святлана Рачынская прызначана суддзёй Ленінскага раёну Гародні тэрмінам на 5 гадоў;

Ала Санковіч прызначана суддзёй Ваўкавыкага раённага суду тэрмінам на 5 гадоў.