Небезвядомы выхадзец з Гародні Юрый Аляксей, былы камсамолец, які цяпер узначальвае ажно кінастудыю “Беларусьфільм” папрасіў у дзяржаўнага расейскага Фонду кіно фінансаванне на вытворчасць каля 20 анімацыйных, ігравых і дакументальных фільмаў. Пры тым Аляксей сагнуўся перад маскоўцамі ў нізкім паклоне, заявіўшы, што «Дзякуючы вашаму Міністэрству культуры і Фонду кіно Расея змагла за два-тры гады ўвогуле замяніць галівудскія фільмы, – …Расея, Беларусь, Казахстан, Таджыкістан павінны рабіць сумесныя фільмы. Ва ўсіх гэтых краінах вельмі моцная ідэалогія, традыцыі, культура, і ў капрадукцыі гэта ўсё будзе адлюстравана».

Пад кіраўніцтвам Аляксея кінастудыя робіць пераважна агіткі, у тым ліку і анімацыйныя. Паводле сцвярджэння гендырэктара, цяпер «Беларусьфільм» выпускае каля 12-15 дакументальных фільмаў на год. Да прыкладу, «фільмы пра адыёзнага рускаміраўца Аляксея Талая, савецкага барца вольнага стылю Аляксандра Мядзведзя, пра генацыд беларускага народа».

Пры тым стан айчыннага кінематографа раскрытыкаваў нават Лукашэнка. Гэта «проста ганьбішча, заявіў ён пры прызначэнні 2 снежня актора Руслана Чарнецкага міністрам культуры.

Што датычыць Юрыя Аляксея, то пра яго дзейнасць мы расказвалі раней: