
Злучаныя Штаты Амерыкі заклікалі вызваліць усіх беларускіх палітвязняў
Адпаведнае відэа з’явілася ў суполцы Амбасады ЗША ў Мінску.
«Зімовыя святы гэта цудоўная нагода сабрацца са сваімі блізкімі і раздзяліць з імі моманты разам. Аднак не ўсе з нас маюць такую магчымасць: больш за 1250 палітвязняў нясправядліва знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Хоць мы і рады паведамленням аб вызваленні больша за 200 палітвязняў за апошнія месяцы, мы працягнем патрабаваць вызвалення ЎСІХ палітзняволенных».
