
Яна адбудзецца ў нядзелю на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку. Звычайна такая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі праходзіць 25-га дня кожнага месяца, але зараз у звязку з Раством яна пройдзе раней.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо амаль 45 месяцаў.
Пачатак акцыі а 15-й гадзіне.
