Ініцыятыва dissidentby падрыхтавала Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну.

Ініцыятары стварэння даведніка пішуць:

Мы разумем, як шмат складанасцяў узнікае, калі вы змушаны з’язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларусы: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Праваабаронцы пішуць:

Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.